Архивы дней: 15.05.2020

Вярнуцца, каб зрабіць яшчэ лепш

IMG_1498

Быць спартсменам і быць спартыўным трэнерам — дзве цяжкія і непадобныя адна да адной рэчы. Нямногія паспяховыя спартсмены пасля заканчэння кар’еры могуць працягнуць перамагаць у якасці настаўніка. Сяргей Сычоў, які вучыць дзяцей самба і дзюдо, па сабе ведае, што значыць працаваць шэсць дзён на тыдзень дзеля выніку, спыніцца ў кроку ад перамогі і набрацца сіл для новых трэніровак. Мабыць, менавіта яго вопыт дазволіў так хутка выхаваць сваіх чэмпіёнаў.
За жаданнем ідзе перамога Сяргей Міхайлавіч нарадзіўся ў Новай Гуце, у 6 гадоў запісаўся ў секцыю самба і дзюдо ў СДЮШАР Гомельскага раёна. Сам вырашыў, сам прыйшоў і сам пачаў займацца. Яго трэнерам стаў Віктар Анатольевіч Пліско — чэмпіён СССР па самба, заслужаны трэнер БССР. Тыя рэчы, якія ён заклаў у маленькага Сяргея, цяпер дапамага­юць даросламу Сяргею Міхайлавічу ў працы. “Спачатку трэніроўкі праходзілі 3 разы на тыдзень. Мы раслі, расла і іх колькасць. У старшых класах займаліся 6 разоў на ты­дзень. Трэніроўкі былі стандартныя, амаль увесь мой стыль барацьбы паставіў Віктар Анатольевіч. Я думаю, правільны падыход і вопыт трэнера дазволілі вывесці нас на высокі ўзровень. Цяжэй за ўсё давалася работа над цягавітасцю, дзе аддаеш шмат фізічных сіл, але, думаю, так ва ўсіх. Самым прыемным днём была серада — гульнявым. Хадзілі ў басейн, лазню, саўну, якія ёсць у нашай СДЮШАР. У гэты дзень наведвальнасць заўсёды ўзрастала”, — узгадвае з усмешкай трэнер.
Свае сілы Сяргей Сычоў спрабаваў на спаборніцтвах і па дзюдо, і па самба. Раней розніцы паміж гэтымі двума відамі практычна не было. Цяпер, напрыклад, у дзюдо нельга браць за ногі, але можна рабіць задушлівы прыём, а ў самба — наадварот. Самымі запамінальнымі спаборніцтвамі для трэнера стаў юніёрскі чэмпіянат свету ў Тбілісі (Грузія), які прайшоў у 2010 годзе. Першым сапернікам стаў расіянін. Звычайна на чэмпіянат свету вязуць першага нумара, а на чэмпіянат Еўропы — другога. У Еўропе Сяргей Міхайлавіч прайграў, затое ў Грузіі адыграўся на самым лепшым. “Другая сустрэча была супраць таджыка: зрабіў яму болевы — гэта чыстая перамога. За выхад у фінал змагаўся з азербайджанцам, а ў фінале прайграў казаху. Я адчуваў сябе добра, вядома, мог бы і выйграць, але не выстаяў. Усё роўна быў задаволены сваім выступленнем. Да гэтага я адзін раз ездзіў на чэмпіянат свету, але прайграў, а тут “серабро”. Таксама Сяргей Сычоў два разы станавіўся бронзавым прызёрам першынства Еўропы па барацьбе самба, пераможцам першынства Беларусі па дзюдо і самба і сярэбраным прызёрам Кубка Беларусі па самба. Сваю спартыўную кар’еру трэнер скончыў, але часам для ўпэўненасці ездзіць на чэмпіянаты Гомельскай вобласці. Заадно можна і моладзь праверыць. “Пакуль яна не падрастае, а старая гвардыя не губляе хваткі”, — гаворыць Сяргей Міхайлавіч. Цяжка не пагадзіцца, калі, напрыклад, на чэмпіянаце вобласці па самба (снежань 2019 года) сярод мужчын педагогі СДЮШАР узялі 4 медалі: тры залатыя і адзін бронзавы. Сяргей Сычоў стаў пераможцам у вагавой катэгорыі да 82 кг.

fgwib640

Назапашанае — дзецям
Як жа з выхаванца Сяргей Міхайлавіч ператварыўся ў трэнера? Такі план быў у яго з моманту паступлення на факультэт фізічнай культуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Пасля заканчэння вучобы ён звярнуўся да дырэктара СДЮШАР, у якой сам займаўся, Віктара Паўлавіча Шундзікава. Той прапанаваў некалькі варыянтаў, Сяргей Сычоў спыніўся на аграгарадку Цярэшкавічы. Працуе там пяты год. “У першы час у нас былі невялікія складанасці з залай. Мы займаліся ў мясцовай школе: у першую змену ў залу прыходзілі навучэнцы, пасля абеду мы. Даводзілася кожны дзень рассцілаць і складаць дываны. Потым мы пераехалі ў Дом культуры, там дываны ляжаць пастаянна. Толькі па святах прыбіраем, калі праходзяць нейкія мерапрыемствы. У Доме культуры ёсць вялікая спартыўная зала, але яна патрабуе рамонту. Там можна было б нават спаборніцтвы праводзіць, каб мясцовыя жыхары ўжывую ўсё ўбачылі”.
Заняткі па дзюдо і самба Сяргей Міхайлавіч вядзе ў некалькіх групах: групе пачатковай падрыхтоўкі, дзвюх вучэбна-трэніровачных і старшай. Як праходзяць заняткі, залежыць ад спаборніцтваў. Напрыклад, зараз трэніроўкі разбіты на цыклы: тыдзень дзеці “качаюцца”, тыдзень працуюць на дыване і паляпшаюць тэхніку. Калі набліжаюцца спаборніцтвы, то трэба ўводзіць мікрацыклы: пару дзён “пакачацца” і пераходзіць на дыван. Калі надвор’е добрае, трэнер з выхаванцамі выходзяць пагуляць у футбол. Прычым і з дзяўчынкамі, і з хлопчыкамі — яны ж адна каманда. З дзяўчынкамі, дарэчы, Сяргею Міхайлавічу працаваць прасцей: тыя ўсё хутка схопліваюць і пачынаюць рабіць. Хлопчыкам трэба інфармацыю яшчэ разжаваць. Трэнер стараецца перадаць дзецям усё, што атрымаў сам. Дадаткова глядзіць інфармацыю ў інтэрнэце, штосьці дадае ад сябе. Дзецям цікава, калі заданні не паўтараюцца, таму трэба ўвесь час быць інфармацыйна падкаваным. Дапамагае і мінулы спартыўны вопыт: Сяргей Сычоў узгадвае, што яму давалася цяжэй за ўсё і стараецца пазбавіць ад гэтага выхаванцаў.
“Каб зразумець, ці для цябе самба або дзюдо, трэба паспрабаваць і патрэніравацца. Самы галоўны плюс заняткаў — фізічнае развіццё. Цяпер дзецям гэта неабходна больш, чым раней. На трэніроўках яны паляпшаюць хуткасць, каардынацыю, цягавітасць. Ужо праз год я бачу вынік, прычым не толькі ў фізічным плане. Яны сталеюць, больш думаюць над сваімі паводзінамі і ўчынкамі”.

fgwib1640

Заўважаць і размаўляць
Трэніроўкі — гэта не проста прыйшоў, пазаймаўся, сышоў. Без дапамогі, парады Сяргея Сычова не абысціся. Ён уважліва сочыць за дзецьмі, заўважае, калі яны, напрыклад, засмучаныя. Тады трэба пачакаць з заняткамі, паразмаўляць. Некаторыя з-за таго, што ў іх нешта не атрымліваецца, кідаюць спорт, але трэнер стараецца гэта прадухіліць: супакойвае, падтрымлівае, просіць паспрабаваць яшчэ раз. Сваю галоўную чэмпіёнку Дзіяну Жукаву ён вяртаў тры разы. “Я ў спорт прыйшла дастаткова позна, у 8 класе, і калі ў 10 класе пачаліся сур’ёзныя спаборніцтвы, адборачныя на чэмпіянат Еўропы і свету, у мяне ніяк не атрымлівалася перамагчы, усё заканчвалася на рэспубліканскім узроўні, — узгадвае Дзіяна. — Тады я пачала задумвацца: мабыць, гэта ўсё дарма, хутка ж паступленне, можа, лепш яму больш часу прысвяціць. Пасля паражэнняў гаварыла пра гэта Сяргею Міхайлавічу, але кожны раз ён мяне ўпэўніваў застацца. Яго падтрымка адыграла ключавую ролю ў маім выбары, мне хацелася верыць яму, што ўсё атрымаецца”.
Цяпер Дзіяна Жукава — сярэбраны прызёр маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па самба, а таксама сярэбраны (сярод кадэтаў) і бронзавы (сярод юніёраў) прызёр чэмпіянату свету. Сяргей Міхайлавіч гаворыць, што яна вельмі ўпартая і працавітая, таму і дасягнула такіх вынікаў. Яму падабалася, што, калі дзяўчыне скажаш на трэніроўцы зрабіць канкрэтную рэч, яна становіцца і робіць. Прычым не павольна, а на хуткасць. “Я хацела ўсім даказаць, што яны памыляліся, калі гаварылі: “Гэта балаўство, у цябе нічога не атрымаецца”. І, канечне, хацелася апраўдаць надзеі трэнера і ўсе ўкладзеныя ў мяне сілы. Сяргей Міхайлавіч, не пабаюся гэтых слоў, мой сябар і бацька. Ён шчыры, добры чалавек, які гарыць сваёй справай. Ён ніколі не кіне ні аднаго свайго спартсмена і зробіць усё магчымае, каб у выхаванцаў усё добра склалася ў жыцці”, — гаворыць юная чэмпіёнка. Зараз Дзіяна вучыцца ў БНТУ і займаецца з Уладзімірам Аляксандравічам Паслядовічам, але сувязі з Сяргеем Міхайлавічам не губляе. Калі прыязджае дадому, абавязкова даведваецца пра найбліжэйшую трэніроўку і прыходзіць. “Насамрэч гэта толькі пачатак, — упэўнена Дзіяна. — Яшчэ тры гады мне ўдзельнічаць у спаборніцтвах сярод юніёраў, адпаведна, у мяне ёсць тры гады, каб дагнаць сваіх равеснікаў па тэхніцы і поўнасцю гатовай падысці да дарослых стартаў. Планы толькі адны — трэніравацца, трэніравацца і яшчэ раз трэніравацца”. Па выніках 2018 года Сяргей Міхайлавіч прызнаны лепшым трэнерам Гомельскага раёна, значную ролю ў гэтым адыграла іх сумесная работа з Дзіянай Жукавай.

fgwib2640
“Многія дзеці прыходзяць з жаданнем стаць чэмпіёнамі. Адна дзяўчынка мне сказала: “Хачу стаць пяціразовай алімпійскай чэмпіёнкай”. Абяцала адразу падарыць трэнеру яхту, купіць дом на моры, таму з ёй трэба займацца ў два разы мацней”, — смяецца Сяргей Міхайлавіч.
Бацькоўская падтрымка знаходзіцца ў шэрагу рэчаў, якія дапамагаюць і спартсменам, і трэнеру развівацца. Калі трэба на спаборніцтвы паехаць, то яны могуць падвезці на машыне, калі інвентар нейкі дакупіць, то не адмаўляюць. Бацькі, дзеці і трэнер ра­зам ходзяць у паходы, ездзяць на мора. “На моры мы былі ўжо некалькі разоў, трэніруемся там, робім прабежкі па беразе, гуляем у футбол. Я не даю моцных нагрузак, ра­зумею, што гэта мора, хочацца і адпачыць. Такія паездкі арганізоўвае наша спартыўная школа. Паход — гэта мая прапанова. Так мы выдатна разам бавім час. Дзеці становяцца бліжэй, потым заўважаю, як яны разам гуляюць у двары. Нават сем’і пачалі адно з адным мець зносіны, сябраваць”.
Колькасць спартсменаў на трэніроўках на пэўны час паменшылася, але без работы ніхто не застаўся. Многія займаліся дома, трэнер па тэлефоне высылаў заданні. Нават бацькі пачалі засвойваць асновы самба і дзюдо. Сяргей Міхайлавіч і раней даваў дамашняе заданне, калі бачыў, што ў дзіцяці нешта не атрымліваецца. Трэнер падбіраў практыкаванні і прапаноўваў выкон­ваць. Яны простыя, таму можна было знайсці 5—10 хвілін для міні-трэніроўкі нават перад камп’ютарам.
“Хочацца, каб дзеці выраслі здаровымі, моцнымі і добрымі людзьмі. Было б нядрэнна, каб і чэмпіёнамі сталі, але гэта не самае важнае”, — разважае Сяргей Сычоў. У 2018 годзе Міжнародны алімпійскі камітэт часова прызнаў самба алімпійскім відам спорту. Гэта першы крок на шляху да пастаяннага прызнання і ўключэння ў Алімпійскія гульні. Магчыма, праз дзясятак гадоў мы зноў узгадаем імя трэнера: ён раскажа пра новых пераможцаў, пяціразовую алімпійскую чэмпіёнку і свой домік на беразе мора.

fgwib3640-768x897

Тренер по дзюдо Юрий Богатов: «Перерыв в спортивных состязаниях – хорошая возможность заняться силовой подготовкой»

c6f8f19ba9f8aaac8e20c2d2615b370c_L

В связи с непростой эпидемиологической обстановкой в стране на неопределенное время перенесены все спортивные соревнования. Тем не менее, тренировочный процесс в учебных заведениях района не останавливается. Корреспонденты «Маяка» побывали на одном из занятий в филиале СДЮШОР Гомельского района в агрогородке Мичуринская.

По словам заведующего филиалом Александра Богданова, большинство учащихся в эти дни посещают тренировки.

— В отделении работают шесть учебных групп: по дзюдо, их ведет Юрий Богатов, и волейболу, в этом виде спорта юноши и девушки занимаются у Елены Ефимычевой и Марины Поборцевой, — рассказал Александр Геннадьевич. — В распоряжении наших воспитанников — спортивный и тренажерный залы, раздевалки с душевыми кабинами. Рядом расположена мини-футбольная площадка. Перед каждой тренировкой ребята проходят обязательный медицинский осмотр у медсестры Натальи Ободенко, пользуются дезинфицирующими средствами. После окончания занятий ведутся восстановительные процедуры.

В двух учебно-тренировочных группах по дзюдо под руководством Юрия Богатова занимаются около 20 воспитанников. В основном это те ребята, которые тренируются более трех лет. Имена многих из них — на слуху любителей спорта. Победителями и призерами областных, республиканских и международных соревнований становились Данила Мельников, Иван Сапонов, Даниил Гришенков, Максим Романовский, Евгений Сапонов…

Тренируются юные дзюдоисты в шести-дневном режиме, при этом в среду и субботу внимание уделяется кроссовой и общефизической подготовке, в остальные дни — специальной.

Пока воспитанники выполняли акробатические задания, пообщались с тренером. Юрий Богатов, который через два месяца отметит свое 37-летие, родился в Казахстане, в городе Караганде. В 17-летнем возрасте вместе с родителями переехал в Беларусь. Он — мастер спорта по греко-римской борьбе, одержал немало побед на борцовском ковре. Рассказывал, что только победителем чемпионата Москвы становился шесть раз.

Талантливый человек — талантлив во всем. Таков и Юрий Павлович: проходя службу в ОМОНе, с нуля освоил навыки борьбы самбо и даже выполнил норматив кандидата в мастера спорта. Тренером-преподавателем по дзюдо в филиале СДЮШОР Гомельского района в агрогородке Мичуринская Юрий Богатов работает с 2013 года.

Несмотря на то, что тренерского опыта у молодого специалиста поначалу практически не было, в тонкостях дзюдо он уже тогда немного разбирался. Говорит, тренировки под руководством опытнейшего Владимира Асина дорогого стоят. Тренер олимпийского чемпиона 2004 года Игоря Макарова многому научил. Юрий Богатов и сегодня продолжает оттачивать свое мастерство в дзюдо, совмещая занятия и работу с детьми. А также продолжает совершенствоваться на тренерском поприще и проводит с Владимиром Асиным совместные тренировки, которые посещают его воспитанники.

— В текущем месяце мы должны были участвовать в двух республиканских соревнованиях, однако их перенесли на более поздний срок, — говорит наставник. — Но это даже к лучшему — у нас появилась прекрасная возможность, не спеша, отработать тактико-технические элементы, которые очень важны в дзюдо. Ведь силовой подготовкой можно заниматься всегда, а если упустишь в технике, то этот важнейший элемент уже будет трудно наверстать. Большое значение придаем на тренировках отработке технических элементов в партере. Таковы требования развития мирового дзюдо, без этого стать победителем очень трудно.

Спрашиваем у тренера: как подготовить спортсмена высокого уровня? По глубокому убеждению Юрия Богатова, для достижения определенных результатов в дзюдо спортсмен должен пройти акробатическую, техническую, силовую и волевую подготовки. При этом обязательным условием является большое желание тренироваться, стремиться выполнять все указания и требования наставника.

На тренировке пришло время оттачивать технические элементы дзюдо. А мы с разрешения наставника поговорили с его воспитанниками.

— Почему дзюдо? Одноклассницы записались в секцию и меня уговорили, — рассказала 6-классница Брилёвской средней школы Валерия Рябцева. — Девчонки уже не тренируются, а я — шестой год в этом виде единоборств. Родители одобряют мой выбор. Не пропускаю тренировки, они у нашего тренера очень интересные. Мечтаю завоевать право участвовать в Олимпийских играх.

13-летний Данила Мельников рассказывает, что дзюдо начал заниматься в шестилетнем возрасте, но только через два года был принят в группу:

 За семь лет занятий не пропустил ни одной тренировки. Свою первую победу на турнире одержал уже через четыре месяца после начала занятий. Не люблю проигрывать, буду стараться только побеждать.

По словам тренера, Данила Мельников завоевал уже более 70 медалей, он — неоднократный победитель и призер международных соревнований, трехкратный чемпион Риги. Воспитанника Юрия Богатова отличают боевой характер, упорство, терпение и природный талант. Впрочем, они у тренера все такие. Верится, что многие из них очень скоро о себе громко заявят.

mg31.jpg

mg21.jpg

mg22.jpg

mg23.jpg

mg24.jpg

mg25.jpg

mg26.jpg

mg27.jpg

mg28.jpg

mg32.jpg

mg29.jpg

Разминка, тренировка, марафон: паузу в соревновательном календаре юные спортсмены района используют для пользы дела

92800386_222687742477487_6729023213667352576_n

Учебно-тренировочный процесс в специализированной детско-юношеской школе олимпийского резерва Гомельского района проходит в эти дни в обычном режиме. С наступлением теплого периода занятия организуются и на свежем воздухе. Корреспонденты «Маяка» узнали, как сегодня юные спортсмены используют паузу в соревновательном календаре для полезных тренировок.

Занятие группы отделения дзюдо началось строго по расписанию. На стадионе школы в агрогородке Новая Гута его проводили тренеры-преподаватели мастера спорта Александр Козел и Янина Дубинина. После построения и определения наставниками задач юные дзюдоисты отправились на беговую дорожку, а Александр Козел рассказал журналистам о тренировочных буднях. Выяснилось, что основное время в эти дни учащиеся отделения проводят на стадионе. Ребята занимаются обще-физической и беговой подготовкой, организуются подвижные игры. Не забывают и о татами, на которых трижды в неделю отрабатывают специальные уп-ражнения по дзюдо.

— Все тренировки проходят, как и раньше, по заранее намеченным планам, — говорит Александр Степанович. — Немаловажное значение придаем восстановительным процедурам: воспитанники с удовольствием приходят в бассейн и сауну. Конечно, посещаемость тренировок несколько снизилась, многие родители предпочли перестраховаться и написали заявления на временный отказ от занятий их детей. Однако большинство учащихся продолжают тренироваться.

После беговой подготовки воспитанники отделения дзюдо приступили к разминке, которую наставники поручили провести Станиславу Коху. Видно было, что это дело парню хорошо знакомо. Так что своеобразная подмена тренеров оказалась удачной: юные дзюдоисты хорошо размяли все группы мышц.

— Мне очень нравится этот вид единоборств, в котором хочется добиться значимых достижений, в том числе и на международной арене, — рассказал перспективный спортсмен после окончания разминки. — Заниматься дзюдо начал четыре года назад. За это время кое-чему научился и уже не раз выходил победителем и призером соревнований областного уровня.IMG_0590.JPG

IMG_0579.JPG

Пока ребята вместе с наставниками играли в футбол, пообщались с директором СДЮШОР Гомельского района Виктором Шундиковым. Руководитель посетовал, что из-за отмены соревнований в начале апреля в Новой Гуте не состоялся традиционный международный турнир по дзюдо. Пришлось перенести соревнования «Путь к Олимпу» на призы заслуженного мастера спорта Республики Беларусь Сергея Шундикова на более поздние сроки.

— Подобные международные соревнования позволяют юным спортсменам повышать свое мастерство, набираться опыта борьбы, встречаться со своими сверстниками из других стран, — рассказал Виктор Павлович. — Будем с нетерпением ждать новых стартов, а пока продолжаем планомерную подготовку спортсменов во всех филиалах и отделениях школы.

Когда тренировка закончилась, и ребята отправились на восстановительные процедуры, настала очередь поговорить с медсестрой школы Надеждой Кордик, которая рассказала о мероприятиях, проводимых для обеспечения безопасности здоровья детей.

— На входе в помещение учебного заведения каждый воспитанник в обязательном порядке обрабатывает руки антисептическим средством, — говорит Надежда Михайловна. — Перед началом тренировки измеряем учащимся температуру, проводим визуальный осмотр на возможные респираторные проявления: насморк, кашель. В случаях их обнаружения отправляем ребят домой. Также во всех помещениях проводится уборка с применением дезинфицирующих средств.

IMG_0502.JPG

IMG_0511.JPG

IMG_0518.JPG

Сегодня юные спортсмены района продолжают тренироваться в привычном режиме разминок и марафонов.